Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку працягвае цыкл унікальных майстар-класаў “Песні Беласточчыны”. На гэты раз — Частка 3. Лета. Ужо 21–22 чэрвеня з 11-й да 16-й у сядзібе Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11) пройдуць заняткі, прысвечаныя летнім народным песням нашых продкаў.

На майстар-клас запрашае намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк:
Удзельнікі пазнаёмяцца з фанаграфічнымі запісамі з архіву Сцяпана Копы — фалькларыста, музыкі, народнага спевака і носьбіта культуры Беласточчыны, які шмат гадоў прысвяціў вывучэнню і папулярызацыі традыцыйнай песеннай спадчыны.
Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая, пішыце на адрас: [email protected]
